БЕЛ Ł РУС

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў

25.04.2026 / 09:15

Nashaniva.com

У іх канфіскавалі 75 тысяч даляраў.

Скрыншот відэа «Міліцыя Мінска»

Затрыманыя два кур’еры тэлефонных ашуканцаў і іх асабісты кіроўца. Яны забралі ў жыхара Мінска $75 000, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Супрацоўнікі мінскага крымінальнага вышуку затрымалі на месцы злачынства групу кур’ераў тэлефонных махляроў. Трое мужчын ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў прыехалі ў Беларусь з іншай краіны, каб выконваць заданні тэлефонных ашуканцаў.

Пры іх знайшлі 75 тысяч даляраў, якія перадаў 42‑гадовы мінчук. Мужчына да апошняга не разумеў, што стаў ахвярай махляроў, і не верыў сапраўдным супрацоўнікам міліцыі, пакуль не апынуўся ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Мінчук распавёў, што кантактаваў са злачынцамі каля месяца. Ён паспеў перадаць іншаму кур’еру каля 32 тысяч даляраў, у тым ліку пазычаныя ў сяброў. А затым па ўказанні «куратараў» прадаў кватэру, думаючы, што ратуе сваю маёмасць ад «чорных рыэлтараў». Менавіта гэтыя грошы ён перадаў аднаму з фігурантаў — яны канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніку.

Яны патлумачылі, што знайшлі такую «падпрацоўку» ў сацыяльных сетках і прыехалі ў Беларусь ужо ў другі раз. Яны разумелі, што здзяйсняюць незаконныя дзеянні, таму дзеля канспірацыі падзялілі ролі, прыехалі ў краіну на асабістым аўтамабілі з кіроўцам і змянялі месцы пражывання ў Мінску. Нягледзячы на гэта, іх выкрылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула