БЕЛ Ł РУС

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

25.04.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Станцыі «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская» адкладаюць на далёкую перспектыву.

Станцыя «Пятроўшчына» першай лініі метро

У сталічных уладаў зноў змяніліся планы наконт будаўніцтва метро. Цяпер вырашылі, што трэцюю лінію метро часова спыняць на плошчы «Бангалор» (станцыя «Парк дружбы народаў»).

«У горадабудаўнічай дакументацыі прадугледжваецца знос дамоў па вуліцы Максіма Багдановіча ў рамках пракладкі [трэцяй лініі] метрапалітэна. Але ў найбліжэйшы час гэтага, напэўна, не будзе. Лінію метро мы давядзём да плошчы Бангалор, а далей плануем рухацца ўздоўж вуліцы Арлоўскай і праспекта Пушкіна ў бок станцыі метро «Пушкінская», дзе будзе перасячэнне з другой лініяй метро. Планаў па працягненні метро ў напрамку Зялёнага Лугу ў бліжэйшай перспектыве ў нас няма», — заявіў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

Такім чынам, пасля дабудовы трох станцый трэцяй лініі — «Пярэспа», «Камароўская», «Парк дружбы народаў» — усе сілы кінуць на тое, каб пачаць чацвёртую лінію. У стартавую чаргу ўваходзяць станцыі «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі шлях», «Вяснянка», «Альшэўская» і «Цівалі».

Адна з папярэдніх схем развіцця мінскага метрапалітэна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула