У Чэрыкаўскім раёне згарэлі крама з кавярняй
Няшчасце ў Майскім адбылося ўчора вечарам.
У 18:01 паступіла паведамленне пра пажар у аднапавярховым цагляным будынку (12×29 м) крамы змяшаных тавараў і кафетэрыя ў аграгарадку Майскі Чэрыкаўскага раёна, паведамляе МНС
У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы, перакрыцці і маёмасць у будынку. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца.