Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка
Вясновая Камароўка вабіць агуркамі і радыскай, якія так і просяцца ў салат. Знаўцаў ягад зазываюць яскрава-чырвоныя імпартныя клубніцы і іспанскія буякі з эфектнай цаной у 115 рублёў за кілаграм. Да свежых беларускіх малін пакуль далёка, іх ролю выконваюць партугальскія, якія дзеляць рыначнае поле з мандарынамі з ПАР, піша Onliner.by.
Чарамшу таксама прадаюць пучкамі
У 5 рублёў можна ўкласці галоўны кампанент вясновых шчэй з свежай капусты.
Можна знайсці таматы розных масцей, у тым ліку «святлафор» з чэры. Яшчэ з цікавых знаходак — перац родам з Іспаніі.
На прылаўках заўважаны дайкон, кабачкі, батат, баклажан, свежая брокалі і розная капуста.
Баршчовы набор таксама на месцы. З бульбай можна ўкласціся ў 1—3 рублі за кілаграм у залежнасці ад гатунку. Папулярная «Каралева Ганна» ў ліку тых, што даражэй.
Асобнай увагі заслугоўваюць ягадныя назвы садавіны. Заўважана некалькі такіх: у памела, яблыкаў і ківі.
Звыклы снежаньскі фрукт прадаюць па 12 рублёў за кілаграм.
Гранат прыехаў з Перу, каштуе 35 рублёў за кіло.
Прыхільнікам ягад прыгатавацца: на выбар ёсць і клубніцы, і буякі, і маліны. Усё імпартнае, і цэны ў параўнанні з сезоннымі і лакальнымі пакуль кусаюцца.