БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

25.04.2026 / 11:13

Nashaniva.com

«Важныя перамовы. Узаемная павага і супрацоўніцтва, якія ўзмацняюць абодва нашы народы», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага

Учора пра візіт Зяленскага ў Баку паведаміла AFP.

Азербайджан з 2022 года ў цэлым падтрымлівае Украіну на ўзроўні заяў і гуманітарнай дапамогі, асабліва ў перыяды напружання ў адносінах з Расіяй. Аднак пры гэтым краіна захоўвае цесныя сувязі з Масквой і адыгрывае ролю аднаго з маршрутаў, праз якія Расія часткова абыходзіць міжнародныя санкцыі.

Фота з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага

Да гэтага ў пятніцу 24 красавіка Зяленскі наведаў Саудаўскую Аравію, дзе сустрэўся з яе фактычным кіраўніком — наследным прынцам Мухамедам бін Салманам. Па словах украінскага лідара, размова была плённай і закранала пытанні бяспекі, у тым ліку магчымасці абароны паветранай прасторы, а таксама супрацоўніцтва ў энергетычнай і харчовай сферах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула