БЕЛ Ł РУС

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера

25.04.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Дзмітрый Сілін трымае моцную сямейную гаспадарку, заснаваную яго бацькам.

Дзмітрый Сілін. Фота: інстаграм

У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 33‑гадоваму Дзмітрыю Сіліну з-пад Валожына. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса) і прысудзілі хатнюю хімію.

Дзмітрый Сілін — выканаўчы дырэктар сямейнай гаспадаркі «Сілін». Яе заснаваў у Рачанятах Валожынскага раёна ў канцы 1990‑х Мікалай Сілін, бацька Дзмітрыя.

Уладанні сям’і — больш за 500 гектараў, раскіданых па раёне. Адзін з профіляў гаспадаркі — грэчка. Але актыўна прадаюць і бульбу. Людзі ў сацсетках рэспектуюць смачнай бульбе Сіліных і выстаўляюць фота атрыманых з яе дранікаў.

Дзмітрый Сілін — шматдзетны бацька, у іх з жонкай трое дзяцей.

Дзмітрый Сілін. Фота: інстаграм

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула