Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя
Прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама паведаміла, што знакамітай статуі зубра, якая стаіць у Баранавіцкім раёне каля трасы М1, па якой людзі едуць у Брэст, плануюць дадаць новыя спецэфекты, а таксама выбраць гэтай штучнай жывёліне імя
Фота: Брэсцкі аблвыканкам
Пасля рэканструкцыі даўно вядомая ўсім фігура зубра стала больш маштабнай. Побач з ёй абсталявалі паркоўку, а саму скульптуру забяспечылі падсветкай.
Фота: Брэсцкі аблвыканкам
У найбліжэйшы час плануецца ўключыць дадатковыя эфекты: зубр будзе імітаваць рыканне і выпускаць пару, што павінна зрабіць аб’ект больш уражальным для падарожнікаў.
Фота: Брэсцкі аблвыканкам
Таксама мясцовыя ўлады прапанавалі даць зубру імя. Жыхары змогуць прапанаваць свае варыянты, пасля чаго пройдзе галасаванне і будзе абраная канчатковая назва.
Чытайце таксама:
Каля зубра на трасе М-1 працягваюць упарадкаванне. Вось што там яшчэ зʼявілася
Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах
Зубра на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей паставілі на рамонт