БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму

25.04.2026 / 22:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп растлумачыў, чаму адмяніў паездку сваіх прадстаўнікоў у пакістанскі Ісламабад на перамовы аб Іране. Паводле яго слоў, меркаваны візіт спецпасланніка Стыва Уіткафа і зяця Трампа Джарэда Кушнера быў адменены пасля таго, як міністр замежных спраў Ірана Аббас Арагчы адмовіўся прымаць умовы Вашынгтона і пакінуў Пакістан, піша Reuters.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Трамп рэзка раскрытыкаваў іранскае кіраўніцтва, ужо не першы раз заявіўшы, што ў Іране нібыта няма адзінства і зразумелага лідарства. Ён падкрэсліў, што, на яго думку, ЗША знаходзяцца ў больш моцнай пазіцыі і «маюць усе козыры», у той час як Іран — не. Таксама ён адзначыў, што калі Тэгеран хоча перамоў, то павінен сам ініцыяваць кантакт.

Напружанне паміж ЗША і Іранам абвастрылася пасля авіяўдараў у ЗША і Ізраіля ў канцы лютага. У адказ Іран нанёс удары па ізраільскіх і амерыканскіх аб’ектах і фактычна абмежаваў рух праз Армузскі праліў — ключавы маршрут для сусветных паставак нафты.

Хоць цяпер паміж бакамі дзейнічае перамір’е, істотнага прагрэсу ў перамовах пакуль няма. Сітуацыю ўскладняе сярод іншага тое, што Іран патрабуе спынення ізраільскіх удараў па Ліване як умовы для далейшага дыялогу, на што не пагаджаецца Ізраіль.

Чытайце таксама:

Іран пагражае лічбавай катастрофай краінам-суседзям

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА

Каментары да артыкула