Пяць чалавек пацярпелі пры пашкоджанні трубаправода з сернай кіслатой з-за атакі дронаў на Валагодскую вобласць
У ноч на 26 красавіка найбуйнейшы ў Еўропе завод па вытворчасці фосфарных угнаенняў — чарапавецкі філіял АТ «Апатыт» у Валагодскай вобласці — падвергнуўся чарговай атацы беспілотнікаў.
Паводле паведамлення губернатара рэгіёна Георгія Філімонава, у выніку ўдару на тэрыторыі азотнага комплексу «Аміяк-3» быў пашкоджаны трубаправод высокага ціску з сернай кіслатой.
Пацярпелі пяць супрацоўнікаў прадпрыемства, яны атрымалі хімічныя апёкі сернай кіслатой і былі тэрмінова шпіталізаваныя. Стан аднаго з пацярпелых медыкі ацэньваюць як цяжкі.
Расійскія ўлады заяўляюць, што пажару на месцы прылёту не зафіксавана, а тэхналагічны працэс быў аператыўна ўзяты пад кантроль.
Таксама яны заяўляюць аб адсутнасці экалагічнай пагрозы для горада, нягледзячы на разгерметызацыю трубаправода з небяспечным рэчывам.