БЕЛ Ł РУС

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ

26.04.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Дзяржаўнае прадпрыемства па абыходжанні з радыяактыўнымі адходамі «БелРАА» цалкам засакрэціла звесткі пра супрацоўнікаў і ўнутраную структуру. Гэта адбылося на фоне прызначэння новым кіраўніком экс-супрацоўніка КДБ Міхаіла Кісяля і супала з актыўнай фазай выбару месца для будучага ядзернага могільніка.

Знікненне звестак з сайта прадпрыемства заўважыў «Флагшток». Гэта адбылося пасля прызначэння былога супрацоўніка КДБ Міхаіла Кісяля на пасаду дырэктара прадпрыемства «БелРАА».

Міхаіл Кісель. Фота: Мінэнерга

Гэтымі дзеяннямі дзяржава фактычна дала зразумець, што адказных за прыняцце рашэнняў, звязаных з абыходжаннем з радыеактыўнымі адходамі, у публічнай прасторы больш не будзе.

Цяпер асноўнай крыніцай інфармацыі аб стане радыеактыўнага магільніка стане дазіметр, піша выданне. 

Зараз у Беларусі ідзе афіцыйны працэс выбару месца пастаяннага захоўвання радыеактыўных адходаў. Выбар стаіць паміж трыма раёнамі: Хойніцкім, Мсціслаўскім і Астравецкім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула