БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі прайшлі спаборніцтвы па парасячым рохканні

26.04.2026 / 21:07

Nashaniva.com

У Тарту (Эстонія) у апошні дзень найбуйнейшай сельскагаспадарчай выставы Балтыі Maamess 2026 прайшлі незвычайныя спаборніцтвы імітацыі свінога рохкання, піша «Дэлфі».

Скрыншот відэа «Дэлфі»

Удзельнікі стараліся паказаць самае праўдападобнае, магутнае і пры гэтым найбольш забаўнае рохканне.

Паколькі мерапрыемства праходзіла на сцэне забаўляльнага парку «Лотэмаа», конкурс быў асабліва папулярны сярод персанажаў парку і дзяцей. Зрэшты, некаторыя дарослыя таксама прадэманстравалі публіцы свае версіі вясёлага рохкання.

Пераможца атрымаў падарункавы набор ад сеткі мясных крам. Усе дзеці, якія прынялі ўдзел у конкурсе, былі ўзнагароджаны ліманадам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула