Галоўнага трэнера чэмпіёна Беларусі па футболе адправілі ў адстаўку пасля тураў чэмпіянату
«МЛ Віцебск» звольніў Міхаіла Марціновіча і яго трэнерскі штаб, паведамляе «Спорт Беларусі».
У пяці турах чэмпіянату «МЛ» мае тры перамогі і дзве нічыі, на мінулых выходных клуб згуляў унічыю з брэсцкім «Дынама» (0:0).
«МЛ» займае другі радок у турнірнай табліцы, два балы саступаючы мінскаму «Дынама».
Па каментар Onliner звярнуўся да ўладальніка «МЛ Віцебск» Арцёма Лявонава.
— Вынікі не задавальняюць. За апошнія пяць матчаў мы атрымалі толькі дзве перамогі [параза ў першым матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі ад мінскага «Дынама» — НН], адна з іх — над «Баранавічамі» [дэбютант, што прайграваў усе пяць матчаў — НН]. І мне вельмі сорамна перад заўзятарамі за два хатнія паядынкі. Прыйшло шмат гледачоў, а мы не забілі ніводнага гола. Мне здаецца, усё павінна быць па-іншаму.