БЕЛ Ł РУС

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва

27.04.2026 / 10:28

Nashaniva.com

Новы мультфільм «Аватар: Легенда пра Аанга» кампанія Paramount планавала выпусціць у сусветны пракат толькі ўвосень, але яго ўжо круцяць у кінатэатрах Беларусі, заўважыў канал «Ружовая Купіна». 

Як піша канал, некалькі тыдняў таму невядомыя цалкам злілі ў сеціва новы мультфільм «Аватар: Легенда пра Аанга». 

«Па сутнасці ўся шматгадовая праца стваральнікаў была бессэнсоўнай і можа не прынесці грошай: вялікая колькасць людзей паглядзіць праект па-пірацку, то бок не заплаціўшы грошы за квіткі ў кінатэатры», — піша канал. 

Цяпер Paramount, які збіраўся выпусціць праект увосень, спрабуе выдаляць копіі фільмаў з сацсетак і адпаведных сайтаў, але намаганні не прыводзяць да станоўчых вынікаў.

Пракатчыкі ж з Расіі і Беларусі пайшлі далей і выпусцілі пірацкія копіі ў кінатэатрах. Так, кінатэатр Skyline у Мінску, а таксама рэгіянальныя пракатчыкі ў Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Кобрыне, Рэчыцы, Калінкавічах і Чыркавічах пусцілі гэтыя пірацкія версіі ў кінатэатрах, піша «Ружовая Купіна». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула