Трохгадовая дзяўчынка ледзь не патанула ў самаробнай сажалцы ў Воранаўскім раёне
Няшчасце здарылася 25 красавіка ў вёсцы Утканы.
Як кажа маці, каля 13:20 яна знаходзілася ў двары дома разам з трохгадовай дачкой і пяцігадовым сынам. У нейкі момант жанчына сканцэнтравалася на ўборцы ў доме.
Праз акно яна ўбачыла, што дзеці знаходзяцца каля сажалкі. Маці адразу выбегла да іх і пабачыла дачку, якая ляжала ў вадзе тварам уніз.
Яна дастала дзіця, паспрабавала аказаць першую дапамогу, пасля чаго занесла яго ў дом і выклікала хуткую дапамогу.
Дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.