Больш за палову сусветнага спажывання вугалю прыпадае на Кітай
У 2024 годзе сусветнае спажыванне вугалю склала 9,24 мільярда тон. Паводле даных Statistical Review of World Energy 2025, больш за палову гэтага аб’ёму прыпадае на Кітай (51,7%). Краіна выкарыстоўвае каля 4,78 мільярда тон вугалю на год, піша thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
З вялікім адрывам за Кітаем ідзе Індыя з доляй 11,7% і аб’ёмам 1,09 мільярда тон. Далей ідуць Інданезія (9,0%), ЗША і Аўстралія — па 5,0%, а таксама Расія (4,6%). У суме шэсць найбуйнейшых спажыўцоў фармуюць 87% сусветнага попыту.
Асноўны цэнтр цяперашняга сусветнага спажывання гэтага выкапня — Азія. Тут вугаль застаецца ключавой крыніцай энергіі для прамысловасці і генерацыі электраэнергіі. Пры гэтым у развітых краінах попыт на яго зніжаецца, тады як у шэрагу эканомік, што развіваюцца, працягвае расці.
Чытайце таксама:
Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці
Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе
Як Кітай зрабіў рывок у зялёнай эканоміцы, пакінуўшы Еўропу далёка ззаду
Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030‑м і пачне спадаць