БЕЛ Ł РУС

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні

28.04.2026 / 11:52

Nashaniva.com

Эфір з папулярнай расійскай блогеркай Вікторыяй Боняй прапагандыст Уладзімір Салаўёў правёў пасля таго, як Крэмль добразычліва адгукнуўся пра яе зварот да Пуціна. Да таго Салаўёў назваў яе «пацёганай шалавай», якой нельга «адкрываць свой брудны рот». А вось выбачацца перад Мелоні Салаўёў адмовіўся. 

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў прынёс прабачэнні мадэлі і блогерцы Вікторыі Боні, што жыве ў Манака. Надзвычай папулярная блогерка запісала зварот да Уладзіміра Пуціна «ад імя народа».

Салаўёў з абразамі раскрытыкаваў той зварот. Але нечакана прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што Крэмль уважліва вывучае зварот Боні. 

«Па-першае, вы цудоўна выглядаеце. Па-другое: так, вядома, я павінен папрасіць прабачэння. Вы абсалютна маеце рацыю. Вядома, я быў занадта эмацыйны, і вядома, якая б ні была матывацыя таго, пра што і чаму я так казаў — вядома, мне трэба было значна больш строга ставіцца да сваіх слоў», — сказаў прапагандыст.

 Паводле яго слоў, «шаленства» ў яго выклікалі словы Боні пра тое, што Уладзіміра Пуціна баяцца — таму што іх падхапілі заходнія медыя, але прэзідэнта ў Расіі насамрэч народ любіць, а не баіцца, сказаў Салаўёў.

«Я рада, што вы папрасілі прабачэння», — сказала Боня і папрасіла папрасіць прабачэння ў прэм'еркі Італіі Джорджы Мелоні. Салаўёў называў яе шл**ай» і «фашысцкай нечысцю». 

Прапагандыст адмовіўся. 

«Вы разважаеце пра яе як пра жанчыну. Але хіба яна не прэм'ер-міністр Італіі? Я яе наогул не абражаю як жанчыну. Гэта пытанне палітычнае», — сказаў Салаўёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула