БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле

28.04.2026 / 13:41

Nashaniva.com

У Нясвіжы 25 красавіка ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар работніц жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ініцыятыву прымеркавалі да абвешчанага Лукашэнкам Года беларускай жанчыны. Аднак знешні выгляд знака моцна здзівіў. 

Знак паставілі на набярэжнай, дзе таксама заклалі алею з вербаў і яблынь.

«Гэта падзея, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, абвешчанага кіраўніком дзяржавы ў 2026 годзе, закладае новую, цудоўную традыцыю — выказваць глыбокую павагу, удзячнасць і захапленне жанчынам, чыя добрасумленная праца ў сістэме ЖКГ заслугоўвае самых цёплых слоў», — даводзіць мясцовая прэса значэнне падзеі.

Падчас цырымоніі намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка падкрэсліў, што з 110 тысяч работнікаў галіны больш за 30 тысяч — гэта жанчыны, якія працуюць усюды: ад кацельняў і двароў да офісаў і спецтранспарту. 

Але памятны знак беларускай жанчыне ЖКГ чамусьці паставілі ў выглядзе надмагільнага помніка. Каментатары не хавалі абурэння. 

«Гэта магільная пліта?».

«Вечная памяць».

«Божа, які трэш!!!! Няўжо, пакуль манціравалі, нічога ў галовы іх не прыйшло. Памінкі беларускай жанчыны».

«Гэта ж прыкол, так?»

«Жанчыны ЖКГ пад гэтай надмагільнай плітой, іх там і пахавалі? Усіх разам?»

«Гэта што, братэрская (сястрынская) магіла жанчын ЖКГ? Неяк страшна стала».

«Я падумала, не прачытаўшы, нейкая Алеся памерла. ***дзец, хто там такі крэатыўны».

«Таксама падумала: надмагілле Алесі».

«Яшчэ год жанчыны не скончыўся, а яны яе ўжо пахавалі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула