БЕЛ Ł РУС

Глобус напісаў кнігу «Зоркі» пра майстроў культуры

28.04.2026 / 13:42

Nashaniva.com

Выйшла з друку кніга Адама Глобуса «Зоркі. Словы пра майстроў культуры», якая складаецца са сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча, піша bellit.info.

Героі кнігі «Зоркі» Адама Глобуса — паэты, мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі, але аўтар сабраў іх пад вокладкай адной невялікай кніжкі, бо з павагай ставіцца да чытача і беражэ яго час, ахвяраваны на знаёмства з сучаснай эсэістыкай. «Зоркі» — кніга для тых, хто цэніць культуру і любіць задумвацца пра лёсы творчых людзей.

Кніга адкрываецца вершам Якуба Коласа «Зорка», а далей ідуць тры раздзелы, у кожным з якіх апавядаецца пра чатырох знакамітых творцаў.

Паэты

Мастакі

Акцёры

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула