БЕЛ Ł РУС

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі

28.04.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэў Андрэя Пачобута на мяжы. Туск расказаў у сацсетцы Х пра першыя словы вызваленага журналіста. 

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск асабіста прыехаў сустракаць Пачобута на мяжы. Польшча пяць гадоў дамагалася вызвалення вядомага беларускага паляка. 

«Сардэчна запрашаем у польскі дом, сябар», — падпісаў Туск у твітары фота з сустрэчы.

Але першае пытанне Андрэя было пра Беларусь.

«Ці змагу я туды вярнуцца?» — гэта былі яго першыя словы. «Толькі ты вырашаеш. Ты ўжо вольны чалавек», — адказаў я», — расказаў дыялог з Андрэем Дональд Туск у сацсетцы Х. 

«Нязломны», — канстатаваў Туск. 

Niezłomny. „Będę mógł tam wrócić?” - to były jego pierwsze słowa. „Tylko ty decydujesz. Jesteś już wolnym człowiekiem” - odpowiedziałem. pic.twitter.com/U7i6rdcXd4

— Donald Tusk (@donaldtusk) April 28, 2026

У руках на мяжы Пачобут трымаў беларускі пашпарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула