БЕЛ Ł РУС

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел

28.04.2026 / 15:27

Nashaniva.com

28‑гадовы паляк нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025».

Гжэгаж Гавел — грамадзянін Польшчы з Кракава, манах каталіцкага ордэна кармелітаў. У ліпені 2025 года паведамлялася, што ён абараніў магістарскую дысертацыю. 

У верасні 2025 года прапагандысцкія медыя распаўсюдзілі інфармацыю пра яго затрыманне ў Лепелі. Мужчыну абвінавачваюць у «шпіянажы» (арт. 358 Крымінальнага кодэкса) — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

У сюжэце паказалі раздрукоўку дакумента Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з грыфам «Сакрэтна» — «распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзелу ў ССУ «Захад-2025». Паводле версіі прапагандыстаў, паляк атрымаў яго літаральна за некалькі хвілін да затрымання.

Кадры перадачы дакумента ў машыне таксама былі прадэманстраваныя — падобна, што яны былі знятыя схаванай камерай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула