БЕЛ Ł РУС

На Пцічы пад Мінскам прадаецца двухпавярховы асабняк XIX стагоддзя

28.04.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Прадаваны дом размешчаны ў аграгарадку Прылукі, прыкладна за 7,5 кіламетра ад Мінскай кальцавой аўтадарогі. Плошча двухпавярховага асабняка складае 747,8 квадратнага метра, з іх жылая — 616,6 квадратнага метра, паведамляе Realt.by.

За нерухомасць просяць 758,4 тысячы рублёў, што эквівалентна прыкладна 269,5 тысячы долараў.

У аб’яве адзначаецца, што асабняк пабудаваны ў XIX стагоддзі, а адрэстаўраваны ў 2015 годзе. Верхні паверх аформлены ў стылі сярэднявечнага замка. Там ёсць адкрытыя тэрасы з відам на звілістыя берагі ракі Пціч.

Да выгібу ракі ад дома ўсяго каля 50 метраў.

Участак плошчай 62 соткі агароджаны з усіх бакоў. На тэрыторыі таксама знаходзіцца дадатковы будынак плошчай больш за 213 квадратных метраў, які можна выкарыстоўваць для павелічэння жылой прасторы.

Чытайце таксама:

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

Упершыню ў Беларусі: дольшчыкі «Мінск-Свету» падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Каментары да артыкула