БЕЛ Ł РУС

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме

29.04.2026 / 12:49

Nashaniva.com

Падчас урачыстай вячэры ў Белым доме брытанскі кароль Карл III і прэзідэнт Дональд Трамп абмяняліся серыяй жартаў, якія разрадзілі атмасферу афіцыйнага мерапрыемства.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Найбольшую ўвагу прыцягнуў іранічны выпад брытанскага манарха пра «французскую мову», паведамляе Бі-бі-сі.

У сваёй прамове Карл III адрэагаваў на распаўсюджаны тэзіс Трампа пра ролю ЗША ў сусветнай гісторыі.

«Вы нядаўна адзначылі, што калі б не Злучаныя Штаты, еўрапейскія краіны размаўлялі б па-нямецку», — сказаў кароль, пасля чаго з усмешкай дадаў: «Адважуся сказаць, што калі б не мы, вы б размаўлялі па-французску…!»

Карл III не абмежаваўся толькі гэтым. Ён таксама нагадаў пра падзеі падпалу Белага дома ў 1814 годзе падчас другой англа-амерыканскай вайны, пажартаваўшы, што гэта была «брытанская спроба перабудовы» рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША.

Трамп таксама не застаўся ўбаку і пачаў сваё выступленне з кампліменту манарху наконт яго прамовы ў Кангрэсе, дадаўшы жарт: «Вы прымусілі дэмакратаў устаць — я б ніколі не змог гэтага зрабіць».

Чытайце таксама:

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры

Каментары да артыкула