БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: У Наваполацку затрымалі 12 жанчын у сувязі з культурніцкімі ініцыятывамі

29.04.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Некаторых адвезлі ў СІЗА ў Віцебску.

23 красавіка ў горадзе былі затрыманы не менш за 12 жанчын. Ва ўсіх дома праведзены ператрусы, некалькі чалавек адразу адвезлі ў віцебскі СІЗА, астатніх дапытвалі ў Наваполацку. З іх 8 чалавек адпусцілі тым самым вечарам, піша «Вясна».

У адной з затрыманых знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, яе пратрымалі пад вартай трое сутак і ў мінулы панядзелак аштрафавалі. Вядома, што на ўчорашні дзень прынамсі дзве жанчыны заставаліся за кратамі.

З усіх жанчын узялі падпіскі аб нявыездзе і неразгалошванні.

Паводле некалькіх іншых крыніцаў, затрыманні былі звязаныя з культурніцкімі праектамі і сталі наступствам таго, што 9 красавіка МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг культурніцкіх ініцыятываў. Пра гэта было абвешчана толькі 24 красавіка, аднак затрыманні адбыліся напярэдадні. Прычым не толькі ў Наваполацку: вядома, што трох жанчын 23 красавіка затрымалі ў Барысаве, яшчэ некалькі — у Слоніме, Брэсце і Жодзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула