Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма
У мільённай Пермі зноў прагрымелі выбухі, пасля атакі дронаў пачаўся новы пажар.
Каля 7 раніцы ў горадзе прагучалі выбухі, у неба падняўся дым, паведамлялі мясцовыя жыхары. Канал Astra са спасылкай на мясцовых жыхароў пісаў, што ў Пермі адбыўся выбух, пасля гэтага з гучнагаварыцеляў прагучала папярэджанне аб аварыі з «выкідам небяспечнага рэчыва».
З відэа стала ясна, што ў прыўральскім горадзе, сярод іншага, гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Пермнафтаоргсінтэз». Ушчэнт згарэла прынамсі адна з установак першаснай ачысткі сыравіны.
Учора ўкраінскія беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы аб’ект Пермскага раённага нафтаправоднага ўпраўлення — лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Перм».
Таксама ноччу БПЛА атакавалі Дзяржынск у Ніжагародскай вобласці. Мэтай атакі стаў завод выбуховых рэчываў імя Свярдлова.