Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі
51‑гадовы Дзяніс Голубеў — кандыдат ветэрынарных навук.
Дзяніс Голубеў
У Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд 51‑гадоваму Дзянісу Голубеву, дацэнту Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яго абвінавачвалі ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Выкладчыку прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію.
Дзяніс Голубеў — ураджэнец Віцебска. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. З 2002 працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэце. Спачатку на кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, затым на кафедры арганічнай хіміі, а пасля вярнуўся на ранейшую кафедру.
У 2003 годзе Голубеў стаў кандыдатам ветэрынарных навук.
Яго навуковыя інтарэсы — вывучэнне асаблівасцей будовы органаў імуннай сістэмы і марфалагічных змен у іх пад уплывам ветэрынарных прэпаратаў.