У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым
30 красавіка 43‑гадовы кіроўца аўтамабіля Lamborghini з расійскім нумарам А999УЕ77, рухаючыся па праспекце Машэрава каля дома №6, пры развароце не саступіў дарогу трамваю, які ехаў з ім у адным кірунку.
У выніку адбылося сутыкненне машыны і трамвая.
Падчас ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.