БЕЛ Ł РУС

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал

1.05.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Узгаранне тушыць 41 адзінка тэхнікі.

У выніку начной атакі беспілотнікаў загарэўся марскі тэрмінал у Туапсэ, піша аператыўны штаб рэгіёна.

Пацярпелых няма, узгаранне тушаць 128 чалавек і 41 адзінка тэхнікі.

Атака на тэрмінал стала чацвёртай з сярэдзіны красавіка: папярэднія тры ўдары прыйшліся на 16, 20 і 28 красавіка.

Пасля апошняга з іх загарэўся нафтаперапрацоўчы завод, з дамоў побач з НПЗ эвакуявалі жыхароў. Поўнасцю пажар удалося патушыць 30 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула