БЕЛ Ł РУС

Ад сёння пенсіянерам даецца зніжка 50 адсоткаў на праезд у электрычках

1.05.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Яна будзе традыцыйна дзейнічаць да 31 кастрычніка.

Фота: Белчыгунка

З 1 мая ў Беларусі пенсіянерам прадастаўляецца зніжка 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.

Для набыцця праязнога дакумента (білета) са зніжкай неабходна паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання, а таксама мець яго пры сабе падчас паездкі.

Льгота не распаўсюджваецца на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама на праезд у цягніках гарадскіх ліній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула