БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу

1.05.2026 / 12:18

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка адкрыла V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету.

 

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

1 мая ў Варшаве распачалася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі, паведамляе яе прэс-служба.

«На першай канферэнцыі беларусаў свету, больш за чатыры гады таму, нехта з удзельнікаў — магчыма, хтосьці з вас — падарыў мне маленькага анёлка ў бел-чырвона-белых колерах і сказаў: «Святлана, гэта такі талісман, які дапаможа нам усім вярнуцца дадому». Я працягваю яго захоўваць. Як і тады, так і цяпер я застаюся ўпэўненая, што мы ўсе абавязкова вернемся. Мы абавязкова давядзём да канца тую справу, якую разам з вамі распачалі. І ніхто і нішто не зможа нас на гэтым шляху спыніць».

«Гэтая канферэнцыя стала не толькі добрай традыцыяй, але і неабходнасцю. Гэта калектыўны мазгавы штурм, калі мы збіраемся разам, каб вырашыць найбольш вострыя праблемы, якія стаяць перад беларусамі замежжа. Наш рух, як жывы арганізм, развіваецца, узмацняецца. Змяняюцца знешнія абставіны — змяняемся і мы.

Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць, ні спрабуюць разбурыць нашу еднасць — мы з вамі працягваем упарта рабіць сваю беларускую справу», — заключыла Святлана Ціханоўская.

Сачыць за канферэнцыяй можна тут:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула