БЕЛ Ł РУС

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў

1.05.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Украінскі рэпер Патап і ягоная жонка, спявачка Насця Каменскіх, расказалі, што разышліся.

Фота з інстаграма

«Роўна 20 гадоў таму мы пачалі свой шлях як творчы дуэт, які з часам ператварыўся ў нешта большае. Але рана ці позна ўсё мае свой канец. Як ні круці, але мы не пара. Дзякуй вам за падтрымку і любоў на працягу ўсіх гэтых гадоў», — апублікавала пара заяву ў Instagram.

Летась Патап расказваў, ці ёсць у іх шлюбны кантракт, піша УНІАН: «Не, паміж намі няма шлюбнага кантракту. Ніхто пра гэта не думае. Мы проста звычайныя людзі. Усё проста і па-сапраўднаму, як ва ўсіх».

Патап (Аляксей Патапенка) і Насця Каменскіх ажаніліся ў 2019 годзе.

Да вяселля яны шмат гадоў працавалі разам у дуэце «Патап і Насця», пасля чаго іх працоўныя адносіны паступова перараслі ў рамантычныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула