БЕЛ Ł РУС

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў

1.05.2026 / 13:58

Nashaniva.com

У Мінску стартаваў адзін з найбуйнейшых фестываляў сучаснага мастацтва. Гаворка пра «Арт-Мінск», які штогод праводзяць у сценах Палаца мастацтва.

На гэты раз свае працы прадстаўляюць 235 мастакоў, а колькасць заявак і зусім стала рэкорднай. Onliner.by пабываў на адкрыцці і паспрабаваў зразумець, «што хацеў сказаць аўтар».

Варта было дзвярам палаца расчыніцца, як залы тут жа напоўніліся знаўцамі мастацтва. Людзей былі сотні, але хтосьці спрачаецца: відавочна, тысячы аддалі перавагу правесці тут вечар чацвярга. Бонусам для першых гасцей стаў бясплатны ўваход.

Нагадаем, што адной з фішак арт-фестывалю з'яўляецца магчымасць прадаць працы. Да продажу даступна каля 90%.

Працаваць «Арт-Мінск» у Палацы мастацтва будзе да 7 чэрвеня. Час працы экспазіцыі: панядзелак — чацвер з 11:00 да 20:00, пятніца — нядзеля з 11:00 да 21:00. Кошт білетаў: 25 руб. поўны, 15 руб. льготны. Яшчэ ёсць асаблівы «ЗОА-білет» за 30 рублёў: частка сродкаў будзе пералічана зааабарончым арганізацыям. Усе падрабязнасці — у акаўнце фестывалю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула