БЕЛ Ł РУС

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі

1.05.2026 / 14:04

Nashaniva.com

За апошнія два гады Трамп перажыў тры замахі.

Фота: Roberto Schmidt/Getty Images

Бяспека ці знешні выгляд? Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу карэспандэнтка News Nation Лібі Дын задала пытанне — ці задумваецца ён пра тое, каб насіць бронекамізэльку.

«Я не ведаю, ці вытрымаю выглядаць на 20 фунтаў цяжэйшым», — адказаў Трамп. «Гэтыя хлопцы выглядаюць так добра», — дадаў ён пад смех, відавочна маючы на ўвазе агентаў Сакрэтнай службы, якія яго ахоўваюць — у куленепрабівальных камізэльках, піша Bild.

Потым прэзідэнт адказаў ужо сур’ёзна: «Я думаю, гэта тое, пра што можна падумаць». Аднак у Трампа ёсць не толькі эстэтычныя сумненні.

Ён не хацеў бы насіць камізэльку, «бо гэта азначае саступку дрэннаму элементу» — відавочна, маюцца на ўвазе тыя, хто настолькі яго ненавідзіць, што гатовы паспрабаваць забіць.

Увечары 25 красавіка настаўнік Коўл Томас Ален спрабаваў здзейсніць замах на Трампа падчас прыёму Асацыяцыі карэспандэнтаў у гатэлі Hilton у Вашынгтоне. Гэты інцыдэнт выклікаў дыскусіі пра меры бяспекі на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнта. Пры гэтым адзін супрацоўнік Сакрэтнай службы быў паранены нападнікам, але яго выратавала бронекамізэлька.

За апошнія два гады Трамп перажыў тры замахі.

У ліпені 2024 года ў штаце Пенсільванія мужчына страляў у яго, і куля закранула Трампа па вуху. У верасні 2024 года іншы чалавек спрабаваў застрэліць яго падчас гульні ў гольф у Фларыдзе; нападнік быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Цяпер Трамп пазбег трэцяга замаху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула