БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

1.05.2026 / 17:45

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў Магілёве днём 1 мая падчас працы забаўляльнай пляцоўкі. 18‑гадовы юнак, які праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёнаў, атрымаў цяжкую траўму галавы і загінуў, паведамляе СК.

Паводле папярэдніх даных следства, стажор спрабаваў дапамагчы наведвальніку бяспечна пакінуць карусель.

Але хлопец не зафіксаваў рабочы механізм, з-за чаго на яго ўпала рухомая частка атракцыёна.

Ад удару па галаве малады чалавек памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула