«У Вайноны Райдэр велізарныя грудзі. І яна пастаянна хацела займацца каханнем. Гэта стамляла»
Завірусілася старое інтэрв'ю Джэй Кея 20‑гадовай даўніны.
Вайнона Райдэр. Фота: x.com/ogivus
У інтэрнэце зноў набыло шалёную папулярнасць інтэрв'ю дваццацігадовай даўніны, у якім саліст гурта Jamiroquai Джэй Кей расказаў пра свой раман з галівудскай актрысай. Першапачаткова інтэрв'ю было апублікавана ў часопісе FHM у 2005 годзе.
Джэй Кей быў даволі шчыры.
«Гэта было даволі даўно. У яе вельмі прыгожае цела. І велізарныя грудзі. У яе была звычка — яна пастаянна хацела займацца каханнем. Гэта стамляла», — казаў ён.
Прадстаўніца Райдэр на той момант адрэагавала лаканічна: «Я не буду ўганароўваць гэта адказам».
Вайнона Райдэр. Фота: x.com/ogivus
Гісторыя зноў вырасла ў мем у красавіку 2026 года пасля таго, як адзін з карыстальнікаў твітара апублікаваў яе з каментарыем: «Людзі жартуюць, быццам гэта тое самае, што сказаць афіцыянту: «Мой стэйк занадта сакавіты і смачны — зрабіце з гэтым нешта!»
Пост сабраў 17 мільёнаў праглядаў.
Вайнона Райдэр так і не адрэагавала — ні тады, ні цяпер.