БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць

2.05.2026 / 15:57

Сяргей Гезгала

«Напярэдадні была даволі спецыфічная актыўнасць на участках мяжы Украіны і Беларусі з боку Беларусі. Уважліва ўсё фіксуем, усё кантралюем. Калі будзе трэба, мы будзем рэагаваць. Украіна гатова абараняць сваіх людзей, свой суверэнітэт, і кожны, каго спрабуюць уцягнуць у якую-небудзь агрэсіўную актыўнасць супраць Украіны, павінен гэта разумець», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі, люты 2026. Фота Sean Gallup / Getty Images

На паведамленні пра актыўнасць з боку Беларусі адрэагаваў і прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка: «Усе іх дзеянні ў прымежжы фіксуюцца, з таго боку магчымыя хіба што дробныя правакацыі, якія будуць каштаваць даражэй менавіта беларускаму боку. Не больш. Таму лепш беларусам іх не рабіць».

Ніякай інфармацыі пра разгортванне наступальных груповак на тэрыторыі Беларусі ці іншую незвычайную актыўнасць не надыходзіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула