БЕЛ Ł РУС

У Батанічным садзе з'явіцца «Французскі сад» і берсо

2.05.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Завяршыць работы плануюць да сярэдзіны лета.

Зараз у Батанічным садзе пачаўся сезон цюльпанаў. Фота: Blizko.by

У Мінскім батанічным садзе з’явіцца новая тэматычная зона — «Французскі сад». Яе аформяць у класічным французскім стылі: з акуратнымі прамымі дарожкамі, падстрыжанымі кустамі, ружамі і дэкаратыўнымі скульптурамі.

Галоўным элементам зоны стане берсо — зялёная арка, якую ўлетку аплятуць расліны. Акрамя таго, тут з’явіцца лабірынт з фігурамі жывёл, а таксама зона для адпачынку з кветнікамі і лаўкамі. Завяршыць работы плануюць да сярэдзіны лета.

Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі — вялізная і харашэнная зялёная прастора, якая займае дзясяткі гектараў і трымае калекцыі раслін з усяго свету. Гэта папулярнае месца для прагулак, фотасесій і спакойнага адпачынку, асабліва ў вяснова-летні сезон, калі пачынаюць квітнець дэкаратыўныя расліны.

Уваход у сад платны: для дарослых білет цяпер каштуе 15 рублёў, для студэнтаў, школьнікаў, шматдзетных сямей і пенсіянераў ёсць зніжкі. У цёплы час года тут часта праводзяць выставы, экскурсіі і тэматычныя імпрэзы, таму наведванне можна сумясціць не толькі з прагулкай, але і з культурнай праграмай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула