Вызначыліся фіналісты Кубка Беларусі па гандболе
У адным паўфінале чэмпіён краіны сталічны СКА ўпэўнена перагуляў гандбалістаў «Гомеля» — 39:28. У другім матчы дзейны ўладальнік трафея «Мяшкоў Брэст» адолеў гаспадароў — гандбалістаў «Машэкі» — 29:26.
Ілюстрацыйнае фота: БГК Мяшкоў
3 мая «Мяшкоў Брэст» будзе абараняць тытул у вырашальным паядынку са СКА, а «Машэка» і «Гомель» паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды кубкавага турніру. Год таму ў Мазыры берасцейцы 15‑ы раз заваявалі Кубак краіны, адолеўшы ў фінале мінскіх армейцаў (30:29). Бронзу заваявалі гамяльчане, якія перамаглі ў матчы за трэцяе месца магілёўцаў (30:27).
У жанчын Кубак Беларусі здабылі гандбалісткі «БНТУ-БелАЗ». Барацьбу за золата чэмпіянату яны, дзейныя чэмпіёнкі, вядуць з «Гомелем». А гродзенская «Гараднічанка» і сталічны СКА паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды.