У ЗША паспрабуюць адрадзіць зведзеную са свету блакітную антылопу
Амерыканская кампанія Colossal Biosciences пачала праект аднаўлення папуляцыі так званай «блакітнай антылопы» — жывёлы, якая знікла прыкладна 226 гадоў таму.
Чучала блакітнай антылопы ў Венскім музеі прыродазнаўства. Фота: Wikimedia Commons
Гаворка ідзе пра від антылоп з характэрнай сіне-шэрай поўсцю, які дасягаў каля 1,2 метра ў вышыню і меў доўгія выгнутыя назад рогі. Паводле гістарычных звестак, гэты від быў цалкам знішчаны каля 1800 года еўрапейскімі каланістамі ў паўднёвай Афрыцы.
Цяпер навукоўцы плануюць «аднавіць» жывёлу з дапамогай генетычных тэхналогій. Для гэтага яны збіраюцца адрэдагаваць ДНК найбліжэйшага сучаснага сваяка — конскай антылопы, каб узнавіць знешнія і часткова біялагічныя асаблівасці зніклага віду.
Кіраўнік кампаніі Бен Лам заявіў, што вяртанне жывёлы — гэта толькі частка задачы. Не менш важна, каб свет быў гатовы абараніць гэты від пасля яго адраджэння. Для будучага выжывання «адноўленай» антылопы неабходна загадзя стварыць меры аховы і ўмовы, у якіх яна зможа бяспечна існаваць у прыродзе.
Чытайце таксама:
Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога
Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння
Навукоўцы ўваскрасілі лютаваўкоў з серыяла «Гульня тронаў»
Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў
Навукоўцы аб'явілі пра прагрэс у адраджэнні маманта. Але навошта яго адраджаць?