БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі прагназуюць дажджы і навальніцы ў наступныя дні. Заўтра месцамі да +30°С

4.05.2026 / 11:22

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 5—7 мая.

У ноч на аўторак месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Уначы +7… +13°С, максімальная днём +21… +27°С, па поўдні да +30°С.

У сераду месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +8… +15°С, максімальная днём +22… +29°С, па поўначы месцамі +16… +21°С.

7 мая, у чацвер, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер зменных напрамкаў парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

Ноччу +9… +15°С, па поўначы месцамі +5… +8°С; максімальная днём будзе вагацца ад +13°С па паўночным захадзе да +28°С па паўднёвым усходзе.

Надвор'е ў Мінску на 10 дзён паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула