БЕЛ Ł РУС

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў

4.05.2026 / 12:11

Nashaniva.com

Мінгарвыканкам анансаваў свята з расійскім акцэнтам — галоўным артыстам на свяце стане прыхільнік Пуціна і вайны супраць Украіны Алег Газманаў.

Як паведамляе Мінгарвыканкам, галоўныя гулянні 9 мая пройдуць каля Палаца спорту. У шоу прымуць удзел беларускія і расійскія выканаўцы, а хэдлайнерам стане Алег Газманаў.

Газманаў — апантаны прыхільнік Уладзіміра Пуціна. Спявак удзельнічае ў пракрамлёўскіх патрыятычных кампаніях, выступае з песнямі «для фронту» і падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны. За падтрымку расійскага ўварвання ён трапіў пад заходнія санкцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула