БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху

4.05.2026 / 12:37

Nashaniva.com

МУС Беларусі паведаміла пра затрыманне двух жыхароў Брэсцкай вобласці, якіх падазраюць у арганізацыі канала пастаўкі выбуховых рэчываў з Польшчы ў Расію.

Паводле версіі МУС, сілавікі ўзялі пад кантроль небяспечны груз яшчэ на мытні, але дазволілі прывезці яго на склад у Брэсце.

«Фігуранты пад аператыўным кантролем міліцыянераў прывезлі з Польшчы забаронены груз і захоўвалі яго на складзе ў аблцэнтры», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Ужо калі мужчыны павезлі груз у Расію, на трасе М-1 іх затрымалі. У фуры было 32 кг пораху, піша МУС.

Затрыманым — 35‑гадоваму берасцейцу і 37‑гадоваму жыхару Маларыцкага раёна — пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула