БЕЛ Ł РУС

Амстэрдам стаў першай сталіцай у свеце, якая забараніла рэкламу прадуктаў з мяса

4.05.2026 / 15:07

Nashaniva.com

З 1 мая ў горадзе такая рэклама забароненая ў грамадскіх месцах, уключаючы рэкламныя шчыты, грамадскі транспарт і дарожныя развязкі.

Фота: Sjoerd van der Wal/Getty Images

Амстэрдам стаў першай у свеце сталіцай, якая забараніла рэкламу мясных прадуктаў, а таксама тавараў і паслуг, пры рэалізацыі якіх выкарыстоўваецца выкапнёвае паліва, піша Бі-бі-сі.

З 1 мая ў горадзе такая рэклама забароненая ў грамадскіх месцах, уключаючы рэкламныя шчыты, грамадскі транспарт і дарожныя развязкі. Мера не распаўсюджваецца на прыватныя крамы, друкаваныя і лічбавыя СМІ.

У студзені гарадская рада прыняла адпаведную забарону, прагаласаваўшы 27 галасамі супраць 17. Забарона распаўсюджваецца на тавары і паслугі, звязаныя з вялікімі выкідамі вугляроду: авіяпералёты, аўтамабілі на бензіне і дызельным паліве, кантракты на газавае ацяпленне, а таксама на мясныя прадукты, напрыклад бургеры з фастфуду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула