БЕЛ Ł РУС

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

4.05.2026 / 21:49

Nashaniva.com

64‑гадовая Марына не была манахіняй — проста працавала пры манастыры «па слове боскім».

Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Фота: spas-monastery.by

Пажар здарыўся днём 28 красавіка ў драўлянай хаце на вуліцы Ефрасінні Полацкай у Полацку. Гэта не тэрыторыя Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, але дом знаходзіўся даволі блізка — 150 метраў ад будынка епархіі і каля 450 метраў ад манастыра.

Невядома, хто быў уласнікам дома. Шмат якія з суседніх дамоў манастыр выкупляў, каб у перспектыве засяляць туды гасцей.

Жыла ж у доме 64‑гадовая Марына. Яна не была манахіняй — як кажуць у манастыры, проста працавала ў іх «па слове боскім».

Па раней агучанай версіі, адна жанчына замкнула ў ім другую і падпаліла. Але пакуль ідзе следства, дакладную прычыну ўзгарання ніхто не называе.

У манастыры кажуць, што загінулая атруцілася чадным газам — хуткая дапамога ўжо не здолела нічога зрабіць. Марыну пахавалі і адпелі сіламі манастыра, правесці яе ў апошні шлях не прыехаў ніхто з блізкіх.

Скрыншоты з відэа МНС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула