Мазырскага праваабаронцу Целяпуна абвінавачваюць па двух палітычных артыкулах
Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміру Целяпуну выставілі абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4) і «паклёпе на Лукашэнку» (арт. 167), даведалася «Гомельская вясна».
Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем. Раней Целяпун неаднаразова затрымліваўся па адміністрацыйных артыкулах, апошні раз пра гэта паведамлялася ў студзені 2025 года.
Гэтым разам Целяпуна затрымалі прыкладна ў сярэдзіне красавіка, пасля чаго ён не вяртаўся дадому. Пазней высветлілася, што яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары ў Гомелі.
30 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
Чытайце таксама:
У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА