БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

4.05.2026 / 21:32

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Грымайшэштрасе, дзе знаходзіцца шмат крам і звычайна бывае шмат людзей. У выніку наезду прынамсі адзін чалавек загінуў, яшчэ каля двух дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы, у тым ліку двое — цяжкія, паведамляе Spiegel.

Фота: Sebastian Willnow/picture alliance via Getty Images

На месца здарэння адразу прыбылі паліцыя і ратавальныя службы, тэрыторыю ачапілі. 

У паліцыі паведамілі, што кіроўца аўтамабіля спачатку ўцёк з месца здарэння, пазней яго затрымалі і ён больш не ўяўляе пагрозы. Пра яго матывы і наўмысны характар дзеянняў пакуль нічога не вядома. Цяпер ідзе расследаванне, каб высветліць усе абставіны здарэння.

Мэр Ляйпцыга заявіў, што шакаваны тым, што адбылося, і выказаў спачуванні пацярпелым і родным загінулага.

Першапачаткова з’яўляліся розныя звесткі пра колькасць ахвяр, але пазней удакладнілі, што загінуў адзін чалавек. Агульная колькасць пацярпелых даходзіць да 20.

Чытайце таксама:

Аўстрыец прызнаўся, што рыхтаваў джыхадысцкі напад на канцэрт Тэйлар Свіфт у 2024 годзе

Тэрарыст Андэрс Брэйвік змяніў імя

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы

У ЗША вярнулі смяротнае пакаранне на федэральным узроўні, уключаючы расстрэлы

Каментары да артыкула