У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны
Папярэджанне дзейнічала каля 40 хвілін.
Паводле слоў кіраўніка рэгіёна Руслана Кухарчука, у рэгіёне магла быць абмежавана работа мабільнай сувязі і інтэрнэту.
Ракетная небяспека абвяшчалася мінулай ноччу як мінімум у 17 рэгіёнах РФ, у 17 аэрапортах Расіі былі ўведзены абмежаванні на прыём і адпраўку самалётаў.
Як піша Astra, у Чабаксарах украінская ракета таксама трапіла ў абароннае прадпрыемства «ВНІІР-Прагрэс», якое вырабляе для расійскай арміі камплектуючыя для дронаў і ракет.