Папа Леў XIV прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі
Сустрэча адбылася ў Ватыкане 4 мая.
Фота: Ватыканскія навіны
4 мая Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа.
Як паведамляе прэс-служба Ватыкана, «гэты візіт з’яўляецца часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам і яго прадстаўнікамі, што дазваляе Святому Айцу трымаць руку на пульсе падзей у розных рэгіёнах свету».
Cустрэча з'яўляецца сведчаннем таго, што радасці і турботы беларускіх вернікаў застаюцца ў цэнтры ўвагі Папы, а намаганні нунцыя знаходзяць падтрымку на самым высокім узроўні.
Арцыбіскуп Чэфаліа выконвае функцыі нунцыя ў Беларусі з вясны 2025 года — яго прызначэнне адбылося 25 сакавіка 2025 года. Ураджэнец італьянскага Палерма, ён мае багаты досвед працы ў міжнародных структурах, знаходзячыся на дыпламатычнай службе Святога Пасада з 2006 года.