БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі

5.05.2026 / 09:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які прыбыў у Ерэван на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, зладзіў з аховаю ранішнюю прабежку. Галоўнай разынкай, якая разышлася па сацсетках, стала кампанія палітыка.

Падчас бегу па вуліцах армянскай сталіцы да Макрона і яго аховы далучыліся бяздомныя сабакі. Відэа стала папулярным у сацсетках.

Пасля завяршэння прабежкі Эмануэль Макрон праявіў прыязнасць і пагладзіў аднаго з кампаньёнаў.

Карыстальнікі сетак назвалі гэты момант самай мілай падзеяй палітычнага форуму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула