Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі
Па інфармацыі агенцтва Reuters, у выніку ўдару па Кірышскім НПЗ у Ленінградскай вобласці ў ноч на 5 мая былі пашкоджаныя тры з чатырох установак перапрацоўкі нафты, а таксама частка дапаможнага абсталявання.
Кірышскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае
З-за нанесеных пашкоджанняў завод часова спыніў працу, а тэрміны яго аднаўлення пакуль не называюцца.
Кірышскі НПЗ лічыцца другім па велічыні ў Расіі і забяспечвае прыкладна 7% усёй нафтаперапрацоўкі краіны. Па аб’ёмах ён параўнальны з двума такімі заводамі, як у Туапсэ.
У канцы сакавіка па гэтым прадпрыемстве УСУ ўжо нанеслі ўдар — тады былі пашкоджаныя дзве ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі.
Чытайце таксама:
Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК
Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ