БЕЛ Ł РУС

Адмянілі дзяржпадтрымку на набыццё імпартнага насення

5.05.2026 / 21:45

Nashaniva.com

У Беларусі вырашылі адмяніць дзяржаўную падтрымку пры закупцы імпартнага насення для сельскай гаспадаркі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Цяпер бюджэтныя сродкі будуць накіроўвацца ў першую чаргу на закупку насення, якое вырабляецца і вырошчваецца ўнутры краіны. Такім чынам улады робяць акцэнт на развіцці ўласнай насеннай базы.

Разам з тым прадугледжаныя выключэнні. Дзяржаўная падтрымка застанецца для тых відаў насення, якія ў Беларусі пакуль недастаткова вырабляюцца. У прыватнасці, гэта тычыцца люцэрны, кукурузы і некаторых агароднінных культур.

Раней падтрымка рабілася ў выглядзе льготных крэдытаў і прамых бюджэтных выплат. У 2026 годзе на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць каля 26,9 мільёна рублёў з мясцовых бюджэтаў, але цяпер гэтыя сродкі будуць пераразмеркаваныя з улікам новых правілаў.

Чытайце таксама:

Сёлета менш назапасяць капусты і бульбы, а больш — буракоў і морквы

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад

Як дыпламаваны юрыст завёў дойны статак і стаў папулярным сельскім блогерам

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку

Каментары да артыкула